Pracownia Edukacji Otwierającej
ETNOznawcy Wesprzyj nas Dołącz do nas Kontakt
[YouTube][FaceBook][EN]
[menu]
Pracownia Edukacji Otwierającej
opis projektuformularz zgłoszeniowy
ETNOznawcy Wesprzyj nas Dołącz do nas Kontakt [YouTube][FaceBook][EN]

ODPOWIEDŹ NA LIST OTWARTY W SPRAWIE BIAŁORUSI


Дарагія калегі, сябры!
У гэты цяжкі, трагічны і пераломны для Беларусі час, калі адбываецца змаганне дабра і зла, святла і цемры, вельмі многае значыць кожнае слова падтрымкі, кожны поціск сяброўскай рукі. Ваш ліст – сведчанне таго, што ў гэтым супрацьстаянні мы не адны, што за намі з хваляваннем назіраюць сотні сяброўскіх вачэй, святло якіх грэе нашы душы.
Мы ўдзячныя Польскаму Таварыству Людазнаўства за адкрыты ліст да беларускіх навукоўцаў і студэнтаў, за словы падтрымкі, мы ўдзячныя польскаму народу і польскаму ўраду, якія не засталіся абыякавымі да лёсу Беларусі. Каму як не этнолагам ведаць, колькі повязяў лучыць беларускую і польскую культуры, мы гэта помнім і шануем.
За нашу і вашу волю!
Жыве Польшча!
Жыве Беларусь!


Drodzy Koledzy, Przyjaciele!
To jest trudny, tragiczny i przełomowy czas dla Białorusi. Toczy się walka między dobrem a złem, światłem a ciemnością. Każde słowo wsparcia i uścisk dłoni wiele znaczy. Państwa gest jest dowodem tego, że nie jesteśmy sami podczas tej konfrontacji. Setki Waszych przyjaznych oczu, które obserwują nas z troską, to światła ogrzewające nasze dusze.
Serdecznie dziękujemy Polskiemu Towarzystwu Ludoznawczemu za list otwarty do białoruskich naukowców i studentów oraz za ważne słowa wsparcia. Kto, jeśli nie etnolog, rozumie lepiej, ile powiązań jest między białoruską i polską kulturą. Jesteśmy wdzięczni polskiemu narodowi i polskiemu rządowi, którym los Białorusi nie pozostaje obojętny. Pamiętamy o tym i doceniamy to.
Za naszą i waszą wolność!
Niech żyje Polska!
Niech żyje Białoruś!



Уладзімір Васілевіч, кандыдат філалагічных навук
Вольга Лабачэўская, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Таццяна Валодзіна, доктар філалагічных навук, НАН Беларусі
Уладзімір Лобач, доктар гістарычных навук, прафесар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта,
Тадэвуш Навагродскі, доктар гістарычных навук, БДУ
Тамара Варфаламеева, кандыдат мастацтвазнаўства.
Мікола Козенка, этнахарэолаг, мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва "Берагіня"
Таццяна Кухаронак, кандыдат гістарычных навук, НАН Беларусі
Сцяпан Захаркевіч, кандыдат гістарычных навук, БДУ
Юрый Внуковіч, кандыдат гістарычных навук, НАН Беларусі
Яніна Грыневіч, кандыдат філалагічных навук, НАН Беларусі
Сяргей Грунтоў, кандыдат гітстарычных навук, НАН Беларусі
Настасся Гулак, кандыдат філалагічных навук, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў
Таццяна Мармыш НАН Беларусі
Алена Боганева, НАН Беларусі
Ірына Васільева, НАН Беларусі
Юры Пацюпа, НАН Беларусі
Алена Ляшкевіч, НАН Беларусі

Названыя асобы ад імя іншых калег яшчэ раз выказваюць словы падзякі

Nasze strony korzystają z plików cookies zgodnie z ustawieniami Twojej przeglądarki.